2013-03-08

Што нам прадаюць пад маркай "Мёд родной земли"?

Учора ў Магілёве органы дзяржкантролю забаранілі рэалізацыю больш за 1 тону мёда, што прадавалася на выставе-кірмашы. У прадукце знайшлі канцэрагены, а паказчык “натуральнасці” прадукта не дацягваў да стандартнага мінімуму…

Па ўсёй рэспубліцы - ад райцэнтраў да сталіцы - апошнім часам шырока ладзяцца спецыялізаваныя выставы мёду. Пакупнікі шчыра вераць: усё, што тут прадаецца - гэта прадукцыя лепшай якасці. Аднак так лічаць не ўсе. Пра тое, які мёд можна лічыць сапраўды карысным і ці ўвесь “мёд роднай зямлі” можна назваць беларускім, мы паразмаўлялі з Сяргеем Мыцько, намеснікам старшыні праўлення рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускія пчаляры”:

- Лічу, што такі ж мёд, што знайшлі ў Магілёве, можна ўбачыць і на любой іншай такой выставе ў Беларусі. Нават у Мінску. Сёння спецыяльна наведаў такі кірмаш у сталіцы і магу сказаць - там далека не ўсё такое “роднае”, як нам кажуць у рэкламе. Хутчэй за ўсё, калі вы бачыце мёд па кошце 40 ці 50 тысяч за кілаграм - то гэта прадукт не беларускі. Па такім кошце нават оптам у нас яго ніхто не прадае. З чым гэта звязана? У першую чаргу - цяжкасць ўмоў, у якіх цяпер існуе беларускае пчалярства. Прадукт сапраўды атрымліваецца дарагім па вытворчасці. Часам нам прадаюць тое, што ўвогуле не можа называцца мёдам у паўнавартасным сэнсе слова.

*****"Людзі наіўна вераць, што мёд лечыць усё..."

Па словах пчаляра, людзі часцей за ўсё наіўна вераць абяцанням, што мёд можа вылячыць ад абсалютна любой хваробы. Таму і купляюць яго. Але выбіраюць часцей па кошце:

- Канешне, гэта цалкам правы пакупніка, што яму абраць - нешта дарагое ці больш таннае. Толькі ўсё мёд лячыць ня можа. Ды і не ўвесь мёд можна называць карысным. Думаю, што калі зрабіць дакладную экспертызу ўсяго, што ў нас прадаюць, то атрымаецца - большасць прадукцыі па многіх крытэрыях будзе цяжка нават назваць мёдам. А гэта значыць, што пакупнік не толькі не атрымае абяцанай карысці, але і можа мець нейкую з таго шкоду.

*****Родны мёд... з Расіі і Кітаю?

Так адкуль нам прывозяць мёд? Як расказвае пчаляр, хутчэй за ўсё гэта расійскі мёд. Аднак не выключана, што пад відам расійскага да нас трапляе прадукт… з Кітаю:

- У асноўным, мёд, што нам прадаюць - прывезены з Расіі. Але ці там ён быў зроблены? Возьмем, напрыклад, Украіну. Праз яе ідзе і кітайскі мёд. Амерыка, да прыкладу, забараняе ўвоз мёду з Аўстраліі, бо там знаходзяць пыльцу з Кітаю. Вызначаюць “чужы” мёд і па антыбіётыках. Звычайна іх дадаюць ў прадукт для таго, каб ён змог доўга захоўвацца і не псавацца. Такі мёд трапляе і да нас. На жаль, праводзіць экспертызы на якасць прадукту ў нас дорага. Мёд, як і тавары іншага плану, лёгка можа трапляць да нас з Кітаю. Да прыкладу, у мяне былі звесткі пра тое, што ў пазамінулым годзе прапаноўваўся мёд па кошце $1,6 за кілаграм, калі будзе замова на партыю ад 20 тонн. І хтосьці браў. Але хіба гэта самі пчаляры, якім да таго ж трэба прадаць свой уласны мёд? Ці можа гэта ўсё ж такі тыя, хто да мёду ніякіх адносінаў не мае?..


Спецыялісты тлумачаць, што самы карысны мёд - гэта мёд беларускі. І справа не ў патрыятызме ці лозунгах “Купляй беларускае!”. Па-першае, “чужы” мёд звычайна таннейшы за наш, бо збіраецца з палёў, засеяных адной раслінай. У нас жа мёд, пераважна, “поліфлёрны” - то бок з некалькіх раслін, таму і кошт на яго, адпаведна, большы. Па другое, навукоўцы раяць ужываць прадукты са свайго “радыюсу”: калі мёд, да прыкладу, вязуць з Тамбоўшчыны, то ён, канешне, будзе заставацца мёдам. Але карысці з яго будзе значна менш, чым з тутэйшага.

******Апазнаем свой мёд па кошце і назве

Так як жа знайсці сярод мёду “роднай зямлі” - мёд беларускі? Абіраем па самым асноўным - назве і кошце, расказвае пчаляр:

- Кошт нашага мёду на выставах пачынаецца з 60-70 тысяч за кілаграм. Пазнейшы мёдазбор - ад 80-90 тысяч і нават 100 тысяч. У першую чаргу вызначыць наш прадукт можна па прасцейшай, больш “знаёмай” назве - гэта мёд малінавы, палявы, лясны. Часам можна сустрэць наш мёд з ліпы, канюшыны ці верасу. Адназначна, што цяпер не трэба купляць мёд, які “цячэ”, то бок які не крышталізаваўся. Гэты мёд дакладна не наш.

На думку Сяргея Мыцько, самае крыўднае - гэта тое, што ўнёсак пчол у эканоміку краіны амаль ніяк не ацэньваецца, а таму і пчалярства не атрымлівае падтрымкі на дзяржаўным узроўні. Хаця навукай ужо даўно даказана, што ўраджайнасць палёў, якія апылілі пчолы, павялічваецца да 50%:

- Калі казаць сухой мовай, то пчалярства - гэта тая ж самая валюта, якую мы можам недаатрымаць, калі пчол не будзе. А гэта тыя ж самыя ягады, і нават… грыбы! Канешне, ускосна - пчолы грыбоў не апыляюць, але тыя ж ўмовы ў лесе, дзе растуць грыбы, могуць кардынальна змяніцца без пчол. Гэта экасістэма. Але пакуль няма размовы пра нейкую падтрымку з боку дзяржавы. Пчаляры не могуць не прадаваць свой мёд, бо проста павінны далей падтрымліваць у добрым стане сваю пасеку. Чаго не скажаш пра гэтых гандляроў мёдам на выставах… Мне нейк адказвалі на гэта, што ўсё гэта добра, маўляў, прыносяць грошы ў горад. Але ж людзі, хіба з-за гэтага варта забывацца на карысць прадуктаў?..

Источник НОВОСТИ: http://news.tut.by/society/338078.html



Читать Все новости

Мед, Пыльца (Перга), Прополис, Маточное молочко, Воск
Заголовок Населённый пункт Категория Фото Дата
Повсеместно Продам 2017-11-20
Повсеместно Куплю 2017-11-20
Повсеместно Куплю 2016-10-19
Пчелы, Ульи, Пасека
Заголовок Населённый пункт Категория Фото Дата
Повсеместно Куплю 2016-10-19
Повсеместно Куплю 2016-10-19
Повсеместно Продам 2016-10-19

Присоединяйтесь!






Владимир Уминский
Премия: "Человек года Минщины". Читать далее..

© http://paseka.by/ 2017. Все права защищены.
Все логотипы и торговые марки на данном сайте
являются собственностью их владельцев.
Использование данного сайта означает
принятие условий Пользовательского соглашения.



Внимание!
При копировании и цитировании материалов прямая индексируемая ссылка на Paseka.by обязательна!/
 


Одну секунду...